Shuma / 17.02

Shuma / 17.02

У канцы мінулага года крэатыўны хаб «KORPUS 8» змяніў сваіх гаспадароў і зачыніўся на рамонт.  І вось нарэшце 17 лютага тут прайшоў канцэрт Shuma — першае мерапрыества ў культурным цэнтры «КОРПУС». Менавіта так цяпер называецца гэтае месца на тэрыторыі завода «Гарызонт». Нямала людзей сабралося і на сам канцэрт. Паслухаць чаруючыя спевы пад сучасную музыку прыйшло не менш за сотню чалавек. Дзяўчаты з гурта падрыхтавалі выступ пры дапамозе харэографа, і ўвесь канцэрт развучвалі свае незвычайныя рухі з наведвальнікамі.

Текст: http://novychas.by/kultura/fotafakt-shuma-adkryli-novy-kulturny-centr-u-mins

Фотографии: Егор Брылев, Виктор Гилицкий