Загрузка Мероприятия
28
Март

ФОТАВЫСТАВА «Яе справа»

Март 28 @ 12:00 - Апрель 10 @ 21:00
Машерова 9 к.8
Минск,
  • Это мероприятие прошло.

«Яе справа» — гэта фотавыстава пра беларусак, якія знайшлі сябе ў прафесіях, якія выбірае і ў якіх застаецца не кожная. З чым сутыкаецца чалавек, які абірае непапулярны шлях? Як ўзнагароджваецца прафесійны выбар і шлях, заснаваныя ў большай ступені на асабістых упадабаннях, памкненнях і здольнасцях, чым на чаканнях грамадства і асяроддзя?

36 фатаграфій і 12 асабістых гісторый перанясуць гледача на месцы працы гераінь з Мінска, Салігорска, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. Сярод удзельніц — жанчыны такіх прафесій, як ствалавы падземны, ляснічы, электраманцёр, кіроўца-выпрабавальнік, мехатронік і іншыя.

«Яе справа» — гэта размова аб выбары, шляху і ўпэўненасці ва ўмовах хутказменлівага свету.

Фотавыстава стала часткай праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Фатограф выставы: Яўген Атцэцкі, гісторыі запісаны журналісткай Аленай Шчарбінскай.

Подробности

Начало: Март 28 @ 12:00
Окончание: Апрель 10 @ 21:00
Мероприятие КатегорииВыставка

Место проведения

Место Культ. центр Корпус
Адрес: Машерова 9 к.8
Минск,

+ Карта Google