Загрузка Мероприятия
21
Ноябрь

Спеўна-танцавальны сход

Ноябрь 21 @ 19:00 - 22:00
Машерова 9 к.8
Минск,
  • Это мероприятие прошло.

21 лістапада ў культурніцкім цэнтры «Корпус» адбудзецца «Спеўна-танцавальны сход»!

Падзея будзе складацца з дзвюх частак:

Першая частка – спеўная. Разам з Сержуком Доўгушавым заспяваем традыцыйныя песні Любанскага раёна.
Cпецыяльны госць – аўтэнтычны спявак Уладзімір Ціханоўскі (в.Рачэнь, Любанскі раён).

Другая частка – танцавальная. Будзем танчыць разам з драйвовымі Любанскімі музыкамі: Васілём Семашкевічам (гармонік) і Мікалаем Юніцкім (бубен), якія з’яўляюцца сапраўднымі носьбітамі беларускай народнай інструментальнай традыцыі.

Танцавальную частку схода правядзе адзін з лепшых майстроў беларускіх танцаў – Сяргей Выскварка (г.Любань). Ён вядомы ў Беларусі і за мяжой: праводзіць майстар-класы па народных танцах у Літве, Польшчы, Эстоніі, Расеі.

Прыходзьце самі, прыводзьце, сяброў і сваякоў! Давайце спяваць і танчыць разам!

Уваход вольны.

Подробности

Дата: Ноябрь 21
Время: 19:00 - 22:00

Место проведения

Место Культ. центр Корпус
Адрес: Машерова 9 к.8
Минск,

+ Карта Google

Организатор

Организатор Спеўны сход
Электронная почта: